Усе навіны

Жылінскі пасля 3:4 ад «Юнацтва»: «Лакаматыў» вёў 3:0, але не здолеў перамагчы. Не хапіла зусім крыху»

13 сакавіка, 08:32

Галоўны трэнер «Лакаматыва» Ігар Жылінскі пракаментаваў трэці матч серыі плэй-оф Экстралігі з «Юнацтвам» (3:4 2AТ, лік у серыі – 0:3).

– На жаль, не змаглі давесці гульню да перамогі. Матч складаўся для нас спачатку ўдала: нядрэнна пачалі, 3:0.

Ізноў, як і ў першай гульні ў Менску, нам не хапіла ўсяго па ледзь-ледзь – досведу такіх гульняў, дзесьці ледзь майстэрства, трохі сілы.

Я ўдзячны хлопцам. Іх папракнуць няма ў чым. У нас такі супернік, які за нашыя тактычныя памылкі здолеў некалькі разоў пакараць.

Будзем рыхтавацца да чацвёртай гульні. Паспрабуем парадаваць нашых шматлікіх заўзятараў. Мы ім удзячныя, – сказаў Жылінскі.