Усе навіны

Ілля Протас зарабіў 3 ачкі ў матчы OHL супраць «Су Грэйхаўндз»

14 сакавіка, 10:30

У ноч на пятніцу, 14 сакавіка, у матчы OHL «Віндзор Спітфайрс» абыграў «Су Грэйхаўндз» (6:3).

У складзе пераможцаў 18-гадовы беларускі форвард Ілля Протас выйшаў на лёд у першым звяне.

На яго рахунку 1 шайба і 2 асісты. Усяго Протас-малодшы нанёс 8 кідкоў і выйграў 7 укідванняў. Сустрэчу ён завяршыў з паказчыкам карыснасці «+3» і быў прызнаны першай зоркай матча.

Усяго ў цяперашнім сезоне OHL Протас правёў 59 гульняў, набраў 115 балаў (47 68) і мае паказчык карыснасці «+56».