Усе навіны
Фота

Кошт квіткоў на матчы мінскага «Дынама» ў першым раундзе плэй-оф КХЛ складзе ад 30 да 210 рублёў

14 сакавіка, 11:43

Продаж квіткоў на матчы 1-га раунда плэй-оф з удзелам мінскага «Дынама» будзе ажыццяўляцца ў тры этапы. Кошт квіткоў складзе ад 30 да 210 рублёў.

1-ы этап – з 15.00 14 сакавіка па 17.00 18 сакавіка – першачарговае права выкупу білетных пакетаў на матчы 1-га раунда плэй-оф для ўладальнікаў любых відаў абанементаў, упершыню набытых у сезоне-2024/25.

2-і этап – з 15.00 19 сакавіка – стартуе продаж білетных пакетаў, якія ўключаюць 2 першыя матчы 1-га раунда плэй-оф для ўсіх жадаючых.

3-ці этап – з 15.00 24 сакавіка 2025 года – стартуе продаж білетаў на асобныя матчы 1-га раунда плэй-оф для ўсіх жадаючых.