Усе навіны

Ілля Протас набраў тры ачкі ў матчы OHL і прызнаны найлепшым гульцом дня

14 сакавіка, 12:36

«Віндзор» дома абыграў «Су-Сен-Мары» (6:3) у матчы OHL.

Беларускі форвард гаспадароў Ілля Протас вызначыўся шайбай і дзвюма галявымі перадачамі.

Протас восем разоў кінуў па варотах, выйграў сем укідванняў з 13 і скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «+3».

Ілью прызналі першай зоркай паядынку. Таксама форварда прызналі найлепшым гульцом дня ў OHL.

У 59 гульнях сезона Протас-малодшы набраў 115 (47+68) ачкоў у лізе.