Усе навіны

Прафсаюз гульцоў НХЛ прызнаў Протаса найлепшым хакеістам тыдня

15 сакавіка, 11:50

Прафсаюз гульцоў НХЛ прызнаў беларускага нападаючага «Вашынгтона» Аляксея Протаса найлепшым хакеістам тыдня.

У перыяд з 7 па 13 сакавіка Протас зарабіў 7 (5+2) ачкоў – больш, чым любы гулец лігі.

У двух матчах Протас вызначыўся трыма баламі, а ў паядынку з «Анахаймам» 11 сакавіка зрабіў першы хет-трык за кар'еру ў НХЛ.

У цяперашнім рэгулярным чэмпіянаце Аляксей Протас набраў 58 (28+30) балаў у 66 сустрэчах.