Усе навіны

Калячонак адзначыўся першым асістам за «Пітсбург»

15 сакавіка, 23:41

«Пітсбург» гуляе дома «Нью-Джэрсі» (лік 3:1 у другім перыядзе) у матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

У складзе гаспадароў беларускі абаронца Уладзіслаў Калячонак вызначыўся асістам і набраў першы рэзультатыўны бал за каманду.

На 18-й хвіліне Калячонак выкінуў шайбу са сваёй зоны, і яна дайшла да Філіпа Томасіна, які даехаў да чужога ўчастка пляцоўкі, перадаў снарад Дантану Хейнену, а той вызначыўся голам.