Усе навіны

Шостак атрымаў 25-ю вікторыю ў чэмпіянаце USHL

16 сакавіка, 09:04

У USHL «Лінкольн Старз» дома перайграў «Сідар-Рапідс Рафрайдэрс» (6:4).

У пераможцаў 20-гадовы беларускі брамнік Ян Шостак правёў на лёдзе 60:00 і адбіў 18 з 22 кідкоў.

У сезоне ў яго 36 матчаў, 25 перамог.

Беларус займае другое месца па колькасці перамог.

«Лінкольн Старз» з 81 балам у 54 матчах з'яўляецца лідарам у зводнай табліцы USHL.