Усе навіны

Абаронца «Нью-Джэрсі» Хэмілтан прапусціць рэшту рэгулярнага сезону, удзел у плэй-оф – пад пытаннем

16 сакавіка, 15:08

Абаронца «Нью-Джэрсі Дэвілс» Дугі Хэмілтан не вернецца на лёд да канца рэгулярнага чэмпіянату.

Пра гэта паведаміў генеральны мэнэджар клуба Цім Фіцджэральд.

Калі яго спыталі, ці ёсць шанец, што гулец зможа вярнуцца ў другім раўндзе плэй-оф, Фіцджэральд адказаў:

«Мы на гэта не разлічваем, як вам такі адказ?»

31-гадовы абаронца атрымаў траўму 4 сакавіка ў матчы супраць «Даласа» (3:4), сутыкнуўшыся з форвардам Мэйсанам Марчментам.

Да траўмы ён паспеў набраць 40 ачкоў (9+31) у 63 матчах.

Усяго за кар'еру Хэмілтан згуляў 834 матчы, запісаўшы на свой рахунак 501 ачко (151+350) у складзе «Бостана», «Калгары», «Караліны» і «Нью-Джэрсі».