Краўчанка пасля паразы ад «Гомеля»: «Усе матчы серыі ідуць костку ў костку. Мы не хвалюемся»
Галоўны трэнер «Металурга» Дзмітрый Краўчанка пракаментаваў паражэнне ад «Гомеля» ў пятым матчы серыі АТ (0:1), лік у серыі 2-3.
– Усе матчы серыі ідуць костку ў костку, і гэты не стаў выключэннем. Для заўзятараў добрае свята хакея, якое прыносіць радасць людзям. Мы не хвалюемся. Ёсць паразы і ёсць канчатак серыі пакуль яна не завяршылася. Жывем і едзем дадому.
– Вашы заўзятары сёння дамінавалі і па шуме, і па падтрымцы.
– Падзякі ім мала – гэта адданыя клубу людзі, якія любяць яго нягледзячы ні на што. Колькі б гульцоў ні мянялася, каманда ўсё роўна стараецца паказваць змястоўны хакей. Людзі прыходзяць, заўзеюць за яе. А зараз назіраюць спартыўнае спаборніцтва двух калектываў з адной вобласці – працяглае, знясільваючае. Гэта трэнерам і спартосменам трэба думаць, што і куды, а для людзей радасць, слёзы, перажыванні.
– Ці шмат вам даводзіцца разважаць над тым, як весці серыю?
– Не, і кагосьці наладжваць таксама не трэба. Усе цудоўна ўсё ведаюць і разумеюць, мы добра гатовыя. Далей ідуць дробязі, нюансы: дысцыплінаваная гульня, выдаленні, рэалізацыя, цярпенне, як правільна выдужаць, дзе правільна згуляць. Калі атрымліваецца, дык і перамогі прыходзяць.
– Пакуль у серыі каманды перамагаюць толькі на хатніх пляцоўках. Як гэта захаваць?
– Прыязджайце ў Жлобін і ўбачыце, – заявіў Краўчанка.