Усе навіны
Video

Гульня PWHL устанавіла новы рэкорд наведвальнасці прафесійнага жаночага матча па хакеі ў ЗША

17 сакавіка, 11:26

Матч Прафесійнай жаночай хакейнай лігі (PWHL) «Мінесота Фрост» – «Нью-Йорк Сайрэнс» (1:4), які адбыўся ў нядзелю, 16 сакавіка, наведала 14 288 балельшчыкаў.

Гэта новы рэкорд наведвальнасці прафесійнага жаночага матча па хакеі ў ЗША.

Сустрэча адбылася на Little Caesars Arena, хатняй арэне «Дэтройт Рэд Уінгз», у рамках «Takeover Tour» – серыі гульняў у патэнцыйных гарадах для пашырэння PWHL.

Папярэдні рэкорд быў устаноўлены 2 месяцы таму ў Дэнверы, калі на нейтральны матч «Мінесота Фрост» – «Манрэаль Віктуар» прыйшлі 14 018 гледачоў.

Абсалютны сусветны рэкорд быў зафіксаваны амаль год таму, калі на Bell Centre гулялі «Манрэаль» і «Таронта» – 21 105.

Калі браць аматарскі ўзровень, то найлепшым паказчыкам з'яўляецца 15 359 чалавек на гульні студэнцкай лігі NCAA паміж камандай універсітэта Сэнт-Клаўд Стэйт і камандай універсітэта Вісконсіна ў 2017-м.