Усе навіны

Ілля Протас: «Не магу знайсці трансляцыю матчаў мінскага «Дынама». У брата ў ЗША паказвае, а ў мяне ў Канадзе – не»

17 сакавіка, 10:35

Беларускі праспект «Вашынгтона» Ілля Протас расказаў, што мае праблемы з пошукам трансляцый матчаў мінскага «Дынама» ў КХЛ.

– Сачыце за мінскім «Дынама» у КХЛ?

– Так, але не магу глядзець гульні, у мяне чамусьці не паказвае, не магу знайсці сайты.

Брат казаў, што ў Канадзе адзін дазвол, у Амерыцы іншы. Ён можа глядзець, а я не.

Сачу за рахункамі гульняў, у іх была добрая серыя нядаўна з 9 перамог запар. У мяне добры сябар там гуляе, у яго там таксама справы складаюцца добра, – сказаў Протас.