Усе навіны

Масалёў пасля 1:0 над «Віцебскам»: «Брэст» не здаецца, ідзе да канца»

18 сакавіка, 09:52

Галоўны трэнер «Брэста» Дзяніс Масалёў падвёў вынікі пятага матча чвэрцьфінальнай серыі супраць «Віцебска» (1:0, 2-3 у серыі) у плэй-оф экстралігі.

– Патрэбная перамога для нашай каманды! Гэта надасць эмоцый! Лік неадназначны, але ён паказвае, што мы не здаемся і ідзем да канца!

– Як вы лічыце, за кошт якіх якасцяў, кампанентаў перасягнулі суперніка?

– Скажу так, нам патрэбней было. Мы забілі добры гол, што і патрабавалася. Былі яшчэ моманты, але іх было не так шмат што з нашага боку, што са боку суперніка.

Выдатна згуляў Броннікаў. Вядома трэба лепш дзейнічаць у абароне, – сказаў Масалёў.