Усе навіны

Яўген Летаў: «Нёман» зробіць усё, каб вярнуць серыю з «Дынама-Маладзечна» ў Гродне»

18 сакавіка, 11:11

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў падвёў вынікі пятага матча чвэрцьфінальнай серыі супраць «Дынама-Маладзечна» (2:3, 2-3 у серыі) у плэй-оф экстралігі.

– Ёсць яшчэ адна гульня, якая будзе вырашаць вельмі шмат. І мы прыкладзем усе намаганні, каб зачапіцца за яе і прывезці серыю назад у Гродна.

Супернік шчыльна гуляе ў абароне, таму не толькі сёння, а ў цэлым па серыі цяжка ствараюцца моманты, але яны ўсё роўна ёсць, у завяршальнай стадыі трошкі нам не шанцуе, не можам патрапіць туды, куды трэба.

Вялікая нагрузка кладзецца на рабят, якія праводзяць вельмі шмат часу на лёдзе, – сказаў Летаў.