Усе навіны

Раман Юпатаў: «Каб вырваць у «Брэста» чацвёртую перамогу, «Віцебску» трэба з жаданнем прыйсці на хакей»

18 сакавіка, 11:23

Галоўны трэнер «Віцебска» Раман Юпатаў падвёў вынікі пятага матча чвэрцьфінальнай серыі супраць «Брэста» (0:1, 3-2 у серыі) у плэй-оф экстралігі.

– Скажам так, быў адзін момант у «Брэста», і ён яго рэалізаваў, мы прайгралі свой пятак.

У нас таксама быў добры момант у канцоўцы матча, але мы яго не рэалізавалі. Рыхтуемся да паездкі, серыя працягваецца.

– Не гуляў Яўген Саламонаў, па якой прычыне?

– Прыхварэў.

– Што трэба зрабіць у наступным матчы, каб вырваць чацвёртую перамогу?

– Прыйсці з жаданнем на хакей, – сказаў Юпатаў.