Усе навіны

Грэцкі прынёс «Амуру» перамогу над «Ладай»

18 сакавіка, 22:32

У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ хабараўскі «Амур» перамог у гасцях тальяцінскую «Ладу» (3:2).

Пераможную шайбу «тыграў» на свой рахунак запісаў беларускі форвард Вячаслаў Грэцкі. Ён вызначыўся на 56-й хвіліне.

У сезоне ў грэцкага 7 (5 + 2) ачкоў у 62 матчах пры 21 хвіліне штрафу і паказчыку карыснасці «-13».