Усе навіны

Трэнер «Дынама-Шынніка» Міхалёў: «Эмоцыі крыху перахліснулі, у зоне абароны быў бардак»

18 сакавіка, 22:58

Галоўны трэнер «Дынама-Шынніка» Андрэй Міхалёў пракаментаваў першы хатні матч з «Чырвонай Арміяй» (2:3 Б).

– Дваякія эмоцыі засталіся. Першы і другі перыяд згулялі слаба. Эмоцыі трохі перахліснулі, у зоне абароны быў бардак. Вельмі многае дазвалялі суперніку.

– Ці паўплывала на гульню адсутнасць Івана Шаціла?

– Цяпер трэба зразумець што з ім. Кожны штык – на вагу золата. Кожная Траўма на дадзеным этапе, У канцы сезону, не надае ўпэўненасці.

– Саступілі ў булітнай серыі. Адпрацоўвалі гэты кампанент на трэніроўках?

– Працавалі, але адна справа – адпрацоўваць кідкі на трэніроўцы і зусім іншая – у гульні, – сказаў Міхалёў.