Усе навіны

Расія заявіла, што Трамп падтрымаў ідэю Пуціна арганізаваць матчы паміж НХЛ і КХЛ

18 сакавіка, 22:36

Прэс-служба прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна апублікавала дэталі размовы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

У заяве зазначаецца, што Дональд Трамп падтрымаў ідэю Уладзіміра Пуціна арганізаваць хакейныя матчы ў ЗША і Расіі паміж расійскімі і амерыканскімі гульцамі, якія выступаюць у НХЛ і КХЛ.

Раней падобныя матчы былі праведзены тройчы – адзін у 2008-м, два – у 2010-м.