Усе навіны

Протас абнавіў беларускі рэкорд па колькасці рэзультатыўных ачкоў за адну рэгулярку ў НХЛ

19 сакавіка, 08:20

«Вашынгтон» дома абыграў «Дэтройт» (4:1) у матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

Беларускі форвард «Вашынгтона» Аляксей Протас вызначыўся асістэнцкімі баламі на 49-й (2:1) і 55-й (3:1) хвілінах. Усяго ён правёў на лёдзе 16:33 (18 змен), набраў 2 (0+2) дзейсныя балы, выканаў 2 кідкі ў створ варот, 1 – міма і завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «+1».

Цяпер на рахунку беларуса ў 68 матчах цяперашняга чэмпіянату НХЛ 61 (29+32) ачко пры 18 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці «+42».

Такім чынам, ён перасягнуў рэкорд Ягора Шаранговіча для беларускіх хакеістаў па колькасці бамбардзірскіх балаў за адзін рэгулярны чэмпіянат у НХЛ. У сезоне-2023/24 Шаранговіч набраў 59 (31+28) балаў за 82 сустрэчы.

Да паўтарэння снайперскага беларускага рэкорду за адну рэгулярку НХЛ Пратасу засталося закінуць 2 шайбы. Да фінішу рэгулярнага сезона «Вашынгтону» засталося правесці 14 гульняў.