Усе навіны

Брамнік «Вашынгтона» Томпсан: «Протас заслугоўвае ўсяго, што атрымлівае»

19 сакавіка, 11:00

Галкіпер «Вашынгтона» Логан Томпсан падзяліўся думкамі пра выступы беларускага сукамандніка Аляксея Протаса пасля перамогі над «Дэтройтам» (4:1) у матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

Нагадаем, што ў гэтым матчы Протас вызначыўся 2 асістамі, а таксама пабіў рэкорд Ягора Шаранговіча па рэзультатыўнасці за адзін сезон сярод беларусаў, набраўшы 61 (29+32) ачко.

– Так, Протас яшчэ адзін з нашых хлопцаў, які, як я думаю, заслугоўвае ўсяго, што ён атрымлівае.

Тое ж самае, думаю, можна сказаць амаль пра кожнага хлопца ў нашай распранальні.

Усе проста зладжаныя, добра ўзаемадзейнічаюць. Можна зразумець, чаму мы так добра гуляем на лёдзе, – падзяліўся Томпсан.