Усе навіны

Паказчык карыснасці Леўшунова складае «-7» пасля 4 матчаў за «Чыкага»

19 сакавіка, 12:30

У ноч на 19 сакавіка «Чыкага» прайграў «Сіэтлу» (2:6) у матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

У беларускага абаронцы «Блэкхокс» Арцёма Леўшунова, які дэбютаваў у бягучым сезоне НХЛ, па выніках 4 сустрэч паказчык карыснасці «-7».

У гэтым сезоне 19-гадовы беларус правёў на лёдзе 83:38 (94 змены), а таксама зрабіў 6 кідкоў.

Адзначым, што ў апошніх двух матчах Леўшуноў вызначыўся 2 асістамі.