Усе навіны

Білеты на сёмы матч «Гомеля» з «Металургам» былі прададзеныя за паўгадзіны

19 сакавіка, 13:51

20 сакавіка ў Гомелі адбудзецца сёмы матч 1/4 фіналу серыі «Гомеля» з «Металургам». Рахунак у серыі 3-3.

Прэс-служба «Гомелю» паведаміла, што квіткі на гэтую гульню былі прададзеныя за паўгадзіны.

Раней паведамлялася, што квіткі паступяць у продаж раніцай 19 сакавіка – у касах арэны і анлайн. Кошт – ад 9 да 15 рублёў.

Па дадзеных федэрацыі хакея, асноўная арэна лядовага палаца месціць 2700 гледачоў, але на першых трох хатніх матчах гамяльчан у гэтым плэй-оф у пратаколах былі лічбы ад 2900 да 3000 чалавек.

Пачатак матча – а 18.00.