Усе навіны

Трэнер «Нёмана» Летаў пра вылет з Экстралігі: «Дзесьці я няправільна прымаў рашэнні, даносіў да каманды пэўныя рэчы»

19 сакавіка, 23:49

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў пракаментаваў вылет ад «Дынама-Маладзечна».

– Здавалася, гэта быў паядынак да першай закінутай шайбы. Ваша каманда закінула ў трэцім перыядзе. Чаму не ўдалося ўтрымаць гэтую перавагу?

– Трэба зыходзіць не толькі з гэтага матчу. У чацвёртай гульні мы ў дзве шайбы вялі – прайгралі, у пятай – таксама вялі 1:0, але саступілі. Сёння – тое самае. Калі вядзеш у ліку, трэба згуляць правільна. Значыць, дзесьці я няправільна прымаў рашэнні, даносіў да каманды пэўныя рэчы, з-за чаго і прайграваліся канцоўкі.

У прынцыпе, матч складваўся нядрэнна. Мы вялі ў ліку, і ў такія моманты ў плэй-оф не трэба гуляць рызыкоўна, наадварот, трэба згуляць прасцей. На жаль, у сённяшняй гульні такія моманты таксама былі: ішлі ў неапраўданы обыгрыш, шукалі непатрэбныя перадачы і атрымлівалі зваротку. Як, напрыклад, у другім перыядзе, калі нас закрылі ў зоне хвіліны на тры. Наступствы ў выглядзе закінутых шайбаў – гэта як раз з-за такіх змен, – сказаў Летаў.