Усе навіны

Коласаў атрымаў пятую перамогу ў АХЛ

20 сакавіка, 08:31

«Ліхай Вэлі» дома абыграў «Мілуокі» (6:3) у рэгулярным чэмпіянаце АХЛ.

У пераможцаў 23-гадовы беларускі брамнік сістэмы «Філадэльфіі» Аляксей Коласаў правёў на лёдзе 59:47, адбіў 23 з 26 кідкоў.

У сезоне АХЛ у актыве беларуса 11 гульняў, 5 перамог, 1 галявая перадача, адбітых кідкоў: 88.2, каэфіцыент надзейнасці: 3.20.

Ліхай Вэлі з 69 ачкамі ў 61 матчы займае 5-е месца ў Атлантычным дывізіёне (зона плэй-оф).