Усе навіны

Ігар Руф: «Панікі не было нават пасля прапушчанага гола. Мы верылі і ведалі, што зможам выйграць «Нёман»

20 сакавіка, 09:51

Галоўны трэнер «Дынама-Маладзечна» Ігар Руф падвёў вынікі шостага матча серыі супраць «Нёмана» (2:1, 4-2 у серыі).

«Здавалася, што гэта быў матч да першай закінутай шайбы. І мы гэты гол чамусьці прапусцілі. Але здолелі пераламаць ход гульні і сталі валодаць перавагай. Мы забілі вельмі добрыя галы. Каманда працавала ад пачатку да канца. Панікі не было нават пасля прапушчанага гола. Мы верылі і ведалі, што зможам выйграць. І ў нас гэта атрымалася», – сказаў Руф.