Раман Юпатаў: «Ненармальная сітуацыя, калі ўмоўны Мажуга закідвае больш, чым восем нападаючых «Віцебска»
Галоўны трэнер «Віцебска» Раман Юпатаў падвёў вынікі матча супраць «Брэста» (1:3, 3-3 у серыі) і падзяліўся чаканнямі ад сёмай гульні.
«Тут, напэўна, большая гульня характараў і псіхалогіі. Адзін з нашых гульцоў няправільна згуляў... Пасля прапушчанай шайбы сапернік эмацыйна акрыяў. Мы не змаглі знайсці сілы, каб дадаць. Трэба не забываць, што група нашых нападнікаў не забівала ў шасці гульнях серыі. Не мне ім у мае «трыццаць гадоў» расказваць, што ў плэй-оф трэба людзям на сябе браць адказнасць, забіваць галы і цягнуць каманду. Ненармальная сітуацыя, калі ўмоўны [абаронца] Мажуга закідвае больш, чым восем нападаючых каманды. Трэба некаторым зрабіць высновы.
Будзе сёмы матч. Абедзве каманды годна праводзяць плэй-оф. Ліга стала роўнай. Добра гуляюць і варатары ў складаных сітуацыях, дастаткова нядрэнна дзейнічае абарона. Абедзве каманды бліжэй да канца серыі ствараюць менш момантаў. Мы маем перавагу хатняй арэны ў сёмым матчы. Запрашаю балельшчыкаў. Ведаю, што яны нас падтрымаюць і дапамогуць!» – заявіў Юпатаў.