Усе навіны

«Металург» упершыню з 2020 года не выйшаў у паўфінал плей-оф Экстралігі

20 сакавіка, 23:37

20 сакавіка ў 7-м матчы чвэрцьфінальнай серыі плэй-оф экстралігі «Гомель» абыграў «Металург» (1:0, лік у серыі: 4-3).

«Металург» не змог прабіцца ў паўфінал упершыню з сезона-2019/2020. Тады каманда са Жлобіна ў 1/4 фіналу саступіла «Шахцёру» (0-4).

У апошнія тры сезоны «Металург» выйграваў чэмпіянат Беларусі.