Усе навіны

Мароз паўтарыў рэкорд мінскага «Дынама» па галах за адну «рэгулярку»

21 сакавіка, 21:46

21-гадовы нападаючы мінскага «Дынама» Вадзім Мароз вызначыўся шайбай у матчы рэгулярнага сезона КХЛ супраць ЦСКА (4:1).

Для форварда гэта ўжо 26-ы дакладны кідок у бягучым сезоне. Хакеіст паўтарыў рэкорд клуба па колькасці галоў на працягу адной «рэгуляркі».

Першым 26 шайбаў змог закінуць Джэф Плат (сезон-2010/11), а пазней гэта паўтарыў Мэт Элісан (сезон-2015/16).