Усе навіны

«Віцебск» прайшоў у паўфінал Экстралігі ўпершыню з сезона-2007/08

21 сакавіка, 22:08

21 сакавіка ў 7-м матчы чвэрцьфінальнай серыі плэй-оф Экстралігі «Віцебск» абыграў «Брэст» (4:0, лік у серыі: 4-3).

Такім чынам, каманда прайшла ў паўфінал турніру ўпершыню з сезона-2007/08, дзе сустрэнецца з «Гомелем» 25 сакавіка.

24 сакавіка ў паўфінале стартуе пара «Юнацтва» – «Дынама-Маладзечна».