Усе навіны

Мінскае «Дынама» не апусціцца ніжэй за пятае месца на Захадзе КХЛ

21 сакавіка, 22:40

21 сакавіка мінскае «Дынама» абыграла ЦСКА (4:1) у рамках матча рэгулярнага чэмпіянату КХЛ.

Такім чынам, цяпер «Дынама» ніяк не апусціцца ніжэй за пятае месца на Захадзе КХЛ. Цяпер на рахунку каманды 84 балы ў 67 гульнях.

Адзначым, што пятае месца – гэта найлепшы вынік беларускай каманды ў гісторыі КХЛ. Такое адбывалася ў сезонах-2014/15 і 2016/17.

У клуба засталося чатыры магчымыя супернікі на плей-оф: «Спартак» (85 ачкоў), ЦСКА (83), «Северсталь» (81), СКА (80).