Усе навіны

Мінскае «Дынама» ўпершыню ў сезоне абышлося без штрафных хвілін

21 сакавіка, 23:10

Мінскае «Дынама» абыграла ЦСКА (4:1) у «рэгулярцы» КХЛ, перапыніўшы серыю з чатырох паражэнняў.

У гэтай гульні каманда ўпершыню ў сезоне абышлася без штрафных хвілін. Пры гэтым ЦСКА зарабіла два малыя штрафы.

Раней «Дынама» завяршала сустрэчу хаця б з адным двуххвілінным выдаленнем.