Аляксандр Багдановіч: «Матч паміж зборнымі НХЛ і КХЛ было б здорава правесці на «Мінск-Арэне»
Кіраўнік ФХБ Аляксандр Багдановіч падзяліўся меркаваннем пра магчымыя матчы зборных НХЛ і КХЛ.
– Чытаў, што гэтую ідэю актыўна падхапілі. Але давайце пачакаем, пакуль будуць агучаныя нейкія канкрэтныя прапановы па тэрмінах, удзельніках.
У любым выпадку, выдатна будзе назіраць за супрацьстаяннем хакеістаў наймацнейшых ліг свету.
– Можа «Дынама» прапанаваць такі матч на «Мінск-Арэне»?
– Добрая прапанова. Я думаю, у памяці многіх хакеістаў і заўзятараў да гэтага часу жывая атмасфера чэмпіянату свету 2014 года – у нас умеюць рабіць хакей са знакам якасці.
«Мінск-Арэна» – адна з найлепшых і самых умяшчальных у КХЛ, і ў частцы арганізацыі спартыўных пытанняў, шоу, работы з заўзятарамі «Дынама» – адзін з найлепшых клубаў лігі.
Таму правесці матч тут, вядома, было б выдатна, – сказаў Багдановіч.