Усе навіны

Раман Юпатаў: «Мой сабака ўлетку бегаў часам хутчэй, чым крайнія «Віцебску»

22 сакавіка, 09:42

Галоўны трэнер «Віцебска» Раман Юпатаў пасля сёмага матча чвэрцьфінальнай серыі плэй-оф Экстралігі супраць «Брэста» (4:0, вынік серыі: 4-3) расказаў пра свайго сабаку.

– Сабаку бярэце пасля матчаў, традыцыя такая?

– Так, гэта мой. Дзяўчына аднойчы прывяла пасля хакея, яму спадабалася.

Ён з дзецьмі хакеістаў бегаў, яму падабаецца ў лядовым палацы. Я ўлетку яго часта вадзіў на халадок, бегаў часам нават хутчэй, чым мае крайнія.

Я зразумеў, што ён любіць палац гэтак сама, як і я. У распранальню заходзіць, але я баюся, каб яго не раздушылі, – сказаў Юпатаў.