Усе навіны

Беларус Чазганаў стаў другім снайперам ВХЛ па выніках рэгулярнага чэмпіянату

22 сакавіка, 10:41

У ВХЛ завяршыўся рэгулярны чэмпіянат сезона-2024/25.

Найлепшым бамбардзірам сярод беларускіх хакеістаў у лізе стаў 22-гадовы ўраджэнец Жлобіна і форвард «Хіміка» (Расія, ВХЛ) Ягор Чазганаў.

У 52 матчах ён набраў 55 (30+25) ачкоў.

З 30 галамі ён стаў другім снайперам лігі (на першым месцы – Мікіта Папугаеў з «Рубіна» з 31 шайбай у 64 гульнях).

Чазагноў устанавіў бамбардзірскі рэкорд (55 ачкоў) і снайперскі рэкорд (30 галоў) для Беларусі з улікам плэй-оф ВХЛ.