Усе навіны

Аляксандр Кітараў: «У «Юнацтва» ў гэтым сезоне дадалася дысцыпліна»

22 сакавіка, 11:24

Форвард «Юнацтва» Аляксандр Кітараў падзяліўся меркаваннем аб гульні сваёй каманды.

У паўфінале Экстралігі «Юнацтва» згуляе супраць «Дынама-Маладзечна».

– У гэтым сезоне ў нас дабавілася дысцыпліны. Усе павінны ў камандзе знаходзіць агульную мову: гульцы паміж сабой, трэнеры паміж сабой, гульцы з трэнерамі – і ў гэтым заклад поспеху.

Дзе б ты ні гуляў – у абароне, у нападзе – патрабуецца выкананне задання. За кошт гэтага, я думаю, у нас і атрымліваецца гульня, – сказаў Кітараў.