Усе навіны

Раман Гарбуноў: «У матчы з ЦСКА мінскае «Дынама» згуляла дысцыплінавана»

22 сакавіка, 12:56

Гулец мінскага «Дынама» Раман Гарбуноў падзяліўся меркаваннем аб матчы з ЦСКА (4:1) у КХЛ.

– З ЦСКА заўсёды складаныя гульні. Добра правялі першы і другі перыяд. Не было выдаленняў, добра, дысцыплінавана згулялі ў абароне, злавілі шмат кідкоў на сябе. Добрая камандная перамога, усе хлопцы малайцы! – сказаў Гарбуноў.