Усе навіны

Брызгалаў прызнаны другой зоркай у матчы USHL

22 сакавіка, 16:59

Хакеісты «Дэ-Мойн Бакканірс» перамаглі «Амаху» (4:2) у рэгулярным чэмпіянаце USHL.

Беларускі форвард «Дэ-Мойна» Яраслаў Брызгаў адкрыў лік на 4-й хвіліне, а на 30-й зарабіў асістэнцкі бал, калі яго каманда зноў выйшла наперад (2:1).

У 45 матчах сезона на рахунку Брызгалава 15 (9+6) выніковых балаў пры 27 штрафных хвілінах і паказчыку карыснасці «-16».