Усе навіны

Арцём Леўшуноў: «Чаму я павінен нервавацца ў НХЛ? Я гуляю ў хакей, мне не трэба нервавацца»

23 сакавіка, 10:21

Беларускі абаронца «Чыкага» Арцём Леўшуноў распавёў пра адаптацыю да НХЛ.

– Якія галоўныя адрозненні НХЛ ад АХЛ ты заўважыў?

– Тут усё хутчэй і больш жорстка, разумнейшы хакей.

– У чым бачыш шляхі для свайго росту пры розыгрышы лішняга?

– Мне трэба дзейнічаць хутчэй, больш жорстка, часцей падлучацца да розыгрышаў.

– На якім узроўні цяпер твая ўпэўненасць? Ужо не нервуешся?

– А чаму я павінен нервавацца? Я гуляю ў хакей, мне не трэба нервавацца. Так, у першых матчах прысутнічаў мандраж, бо я ніколі не гуляў на такім узроўні. Але цяпер стараюся не нервавацца, мне трэба проста гуляць, дапамагаць камандзе, – сказаў Леўшуноў.