Усе навіны

Сяргей Стась: «Не трэба адразу ўзлятаць занадта высока, каб потым не было так балюча падаць»

23 сакавіка, 13:41

Галоўны трэнер «Юнацтва» Сяргей Стась распавёў аб дысцыпліне ў камандзе.

– Мы стараемся, таму што з гэтага вельмі шмат што складаецца. Усё з раздзявалкі ідзе. Трэба размаўляць, размаўляць і падтрымліваць.

Мы заўсёды імкнемся нагадваць, што ўсё ідзе праз працу. І, магчыма, не сёння, не заўтра, а ўжо паслязаўтра ты прыйдзеш да сваёй мэты, да сваёй мары.

Але нельга ні ў якім разе спыняцца на дасягнутым. Не трэба адразу ўзлятаць надта высока, каб потым не было так балюча падаць, – сказаў Стась.