Усе навіны

Мінскае «Дынама» згуляе з ЦСКА ў 1/8 Кубка Гагарына

23 сакавіка, 16:49

Мінскае «Дынама» згуляе з ЦСКА ў 1/8 Кубка Гагарына, гэта стала вядома пасля таго, як «Спартак» дома перайграў «Ладу» (3:2 АТ).

Беларуская каманда пазбавілася шанцаў на 3-ы радок КХЛ, аднак у выпадку перамогі над «Сочы» ў матчы, які адбудзецца 23 сакавіка, можа вярнуць сабе 4-е месца. Гэта гарантуе «Дынама» старт першага раўнда плэй-оф Кубка Гагарына на «Мінск-Арэне».

Плэй-оф КХЛ стартуе 26 сакавіка.