Усе навіны

Мінскае «Дынама» заняло чацвёртае месца ў рэгулярцы КХЛ – гэта новы найлепшы вынік

23 сакавіка, 19:19

23 сакавіка мінскае «Дынама» перамагло «Сочы» (6:2) ў заключным матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ.

Такім чынам беларуская каманда паказала новы лепшы вынік.

Раней лепшым было пятае месца – у сезонах-2014/15 і 2016/17.

Мінскае «Дынама» згуляе з ЦСКА ў 1/8 Кубка Гагарына, раўнд пачнецца 26 сакавіка і першыя матчы пройдуць у Мінску.