Усе навіны

Мінскае «Дынама» ў першым раўндзе плэй-оф КХЛ сустрэнецца з ЦСКА, якому не прайгравала ў сезоне

23 сакавіка, 19:31

Мінскае «Дынама» даведалася супернiка ў першым раўндзе плэй-оф КХЛ.

Беларуская каманда заняла чацвёртае месца ў Заходняй канферэнцыi, таму згуляе з ЦСКА з пятага радка.

Стартавы матч пары ў 1/8 фiналу Кубка Гагарына пройдзе на «Мінск-Арэне» 26 сакавіка. Серыя прадоўжыцца да чатырох перамог адной з каманд.

У рэгулярным сезоне КХЛ-2024/25 «Дынама» выйграла ў ЦСКА ва ўсіх чатырох матчах (5:4 АТ, 2:0, 4:1, 4:1).