Усе навіны

Дзмітрый Квартальнаў: «Рады, што завяршылі рэгулярку ў топ-4 і пачнём плэй-оф дома»

23 сакавіка, 21:12

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў пракаментаваў перамогу з «Сочы» 6:2.

– Матч атрымаўся. Нармальна згулялі. Не так, як нядаўна дома. Казаць няма чаго. Цяпер іншыя думкі. Рады, што завяршылі рэгулярку ў топ-4 і пачнём плэй-оф дома.

– Перад матчам ведалі вынік матчу «Спартак» – «Лада»? І што матч у Сочы вырашае толькі тое, дзе пачнеце серыю з ЦСКА?

– Вядома, сачылі. Усе як маглі аддаваліся гульні. Мы і іншыя каманды. Мы перамаглі. У першы раз Мінск пачне серыю плэй-оф дома. Нам так хацелася. У нас добрая Арэна, заўсёды аншлагі, – сказаў Квартальнаў.