Усе навіны

НХЛ: «Пітсбург» Калячонка прайграў «Фларыдзе» па булітах, «Чыкага» Арцёма Леўшунова абыграў «Філадэльфію» і іншыя вынікі

24 сакавіка, 08:40

У ноч з 23 на 24 сакавіка прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Чыкага» Арцёма Леўшунова перамог «Філадэльфію» (7:4). Беларус правёў на лёдзе 19:43 (з іх 3:44 у большасці), нанёс 3 кідкі (1 з іх міма), правёў 1 сілавы прыём, дапусціў 3 страты і зарабіў паказчык карыснасці «+1».

«Пітсбург» Уладзіслава Калячонка саступіў «Фларыдзе» (3:4 Б). Беларус правёў на лёдзе 15:12 (з іх 0:52 у меншасці), нанёс 2 кідкі (1 з іх міма варот), ужыў 1 сілавы прыём і зарабіў паказчык карыснасці «0».

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

23 сакавіка

«Чыкага» – «Філадэльфія» – 7:4 (3:3, 3:1, 1:0)

«Вініпег» – «Бафала» – 3:5 (0:1, 1:1, 2:3)

24 сакавіка

«Фларыда» – «Пітсбург» – 4:3 Б (1:2, 1:1, 1:0, 0:0, 1:0)

«Сэнт-Луіс» – «Нэшвіл» – 4:1 (2:0, 0:1, 2:0)

«Анахайм» – «Караліна» – 2:5 (0:0, 1:2, 1:3)

«Вегас» – «Тампа-Бэй» – 4:2 (3:0, 0:1, 1:1)

«Лос-Анджэлес» – «Бостан» – 7:2 (2:1, 2:1, 3:0)