Усе навіны
Вiдэа

Лeўшуноў падчас матчу НХЛ заехаў у галкіпера сваёй каманды – «Чыкага»

24 сакавіка, 08:01

У матчы НХЛ «Чыкага» дома абыграў «Філадэльфію» з лікам 7:4.

У складзе «Чыкага» 19-гадовы беларускі абаронца Арцём Лeўшуноў выйшаў у трэцім звяне.

У адным з эпізодаў беларускі гулец выпадкова збіў уласнага брамніка Спенсера Найта, а затым папрасіў прабачэння ў партнёра, паляпаўшы яго па масцы.

У сезоне ў Леўшунова 7 гульняў, 2 (0+2) ачкі, пры паказчыку карыснасці «-9» і 2 хвілінах штрафу.