Усе навіны

Леўшуноў упершыню ў кар'еры НХЛ скончыў матч са станоўчым паказчыкам карыснасці

24 сакавіка, 08:05

У матчы НХЛ «Чыкага» дома абыграў «Філадэльфію» з лікам 7:4.

У складзе «Чыкага» 19-гадовы беларускі абаронца Арцём Лeўшуноў выйшаў у трэцім звяне.

Леўшуноў правёў на лёдзе 19:43 (з іх 3:44 у большасці), нанёс 3 кідкі (1 з іх міма), правёў 1 сілавы прыём, дапусціў 3 страты і зарабіў паказчык карыснасці «+1».

Леўшуноў упершыню ў кар'еры НХЛ скончыў матч са станоўчым паказчыкам карыснасці.

У сезоне ў Леўшунова 7 гульняў, 2 (0+2) ачкі, пры паказчыку карыснасці «-9» і 2 хвілінах штрафу.