Усе навіны

Зубаў пасля 2:6 ад мінскага «Дынама»: «Сочы» не справіўся з ціскам»

24 сакавіка, 08:58

Галоўны трэнер «Сочы» (Расія, КХЛ) Сяргей Зубаў падзяліўся меркаваннем аб матчы з мінскім «Дынама» (2:6).

– Відаць было, як каманда суперніка зараджана, як усе нацэлены на атаку. Мы не справіліся з ціскам.

Зразумела, што хлопцы спрабавалі палепшыць сваё турнірнае становішча, ім сапраўды патрэбная была гэтая гульня, і яны згулялі так, як трэба.

На жаль, мы не змаглі зрабіць такое ж намаганне, каб хоць неяк супрацьстаяць суперніку. Таму такі лік.

Хацелася, вядома, згуляць па-іншаму ў апошнім хатнім матчы, але не атрымалася, – сказаў Зубаў.