Усе навіны

Мароз – самы выніковы беларус у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ-2024/25.

24 сакавіка, 11:03

21-гадовы нападаючы мінскага «Дынама» Вадзім Мароз стаў найбольш выніковым беларусам у сезоне КХЛ.

У яго актыве 44 (26+18) ачкі ў 66 паядынках. Таксама ён стаў і найлепшым снайперам.

На адзін гол ад яго адстаў яго аднаклубнік Віталь Пінчук – 43 (25+18) бала ў 66 гульнях.

Замкнуў тройку форвард «Дынама» Раман Гарбуноў – 32 (14+18) ачкі ў 58 паядынках.