Усе навіны

Мінскае «Дынама» – на другім месцы па наведвальнасці матчаў рэгулярнага чэмпіянату КХЛ-2024/25

24 сакавіка, 11:51

Мінскае «Дынама» заняло другое месца па сярэдняй наведвальнасці дамашніх матчаў у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ у сезоне-2024/25.

У сярэднім матчы на ​​«Мінск-Арэне» наведвалі 14 446 чалавек.

Першае месца – у СКА (17 648). На трэцім месцы – «Авангард» (11 648).

Усяго матчы рэгулярнага чэмпіянату наведалі 5 706 785 гледачоў.