Усе навіны

Квартальнаў – перад матчам з ЦСКА ў Кубку Гагарына: «Галоўнае – не перагарэць. У мінскім «Дынама» ўсе жывыя і здаровыя»

25 сакавіка, 15:21

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў падзяліўся чаканнямі ад плэй-оф КХЛ. У першым раундзе беларусы згуляюць з ЦСКА.

Першы матч пройдзе 26 сакавіка.

– Усе хлопцы жывыя-здаровыя, гатовы гуляць. Радасныя пачуцці, бо мы вярнуліся дадому.

Хочам парадаваць заўзятараў. Думаю, будзе аншлаг на «Мінск-Арэне».

Гуляем з сур'ёзным дасведчаным супернікам, з рабятамі, якія бралі трафеі. Яны ведаюць, як гуляць у плэй-оф. Разумеем, з кім сутыкнемся.

– Плюс у тым, што пачынаем гэтую серыю на хатняй пляцоўцы?

– Гэта плюс, але даўно кажу: пачынаецца такое спаборніцтва, калі абнуляецца практычна ўсё.

Так, арэна ў Мінску вельмі добрая, будзе гнаць рабят. Трэба будзе, праўда, іх крыху прытрымаць. Каб прытрымліваліся плана на гульню.

– Галоўнае – не перагарэць?

– Так, гэта будзе адным з асноўных момантаў.

– У рэгулярцы – творчы хакей. А ў плэй-оф?

– Майстэрства – 100%. Галы ж забіваць трэба. Характар, пераадоленне, цярпенне – усё гэта будзе важна, – сказаў Квартальнаў.