Усе навіны

Ягор Борыкаў: «Рэгулярка – гэта адна справа, у плэй-оф усё будзе па-іншаму»

25 сакавіка, 16:20

Форвард мінскага «Дынама» Ягор Борыкаў распавёў пра камандзіроўку ў «Дынама-Шыннік», а таксама падзяліўся чаканнямі ад надыходзячых матчаў Кубка Гагарына.

– У вас была камандзіроўка ў «Дынама-Шыннік». Шчыльны графік. Ня цяжка?

– Ужо аднавіўся. Рыхтуюся да плэй-оф.

– Па статыстыцы вы пачалі «накатваць» пад канец сезону. Гэта прагрэс?

– Нават не ведаю. Забіў адзін гол, адчуў упэўненасць. Вось і пайшло так, на эйфарыі. Дзякуй богу, працягнулася да канца сезона.

– Наколькі хвалюецеся перад плэй-оф?

– А што перажываць? Каманда ідзе добра, перамагае. Трэба правільна выконваць задачу трэнера. Ад гэтага і не будзе ніякага стрэсу.

– Рэгулярка паказала, што «Дынама» можа гуляць з пазіцыі сілы.

– Рэгулярка – гэта адна справа, у плэй-оф усё будзе па-іншаму. Суперніка недаацэньваць нельга. Настройваемся на цяжкія матчы.

– У гэтым сезоне ўдалося раскрыцца многім маладым гульцам. Як лічыце, за кошт чаго?

– Трэнеры давяраюць моладзі, мы гэта адчуваем. Дзесьці падказвае трэнер па развіцці. Мы з ім шмат займаемся, працуем, і гэта дае вынік.

– У чым розніца паміж матчамі ў МХЛ і КХЛ? Партнёры аддаюць больш дакладных перадач?

– Так, гэтым і адрознівалася. У КХЛ гульня ідзе больш ад простага. Гэтым і адрозніваецца дарослы хакей ад моладзевага.

– А дзе вам гуляць камфортней?

– У мінскім» Дынама», за яго я выступаю ўжо другі сезон. А ў «Дынама-Шыннік» мяне спускаюць на 1-2 матчы. Цяжка перабудоўвацца за такі час.

– Наколькі хатні старт дадае адказнасці?

– Ад гэтага прасцей. Мы спакойна падрыхтаваліся на хатняй арэне. Пры сваіх заўзятарах пачынаем – гэта крута! – сказаў Борыкаў.